- 2014 - 2015 учебный год -
- 2013 - 2014 учебный год -
- 2012 - 2013 учебный год -
....



Тел./факс:
8(01775)34101

пер. Молодежный, д. 3
г. Жодино, Минская обл.
222160

E-mail:zhodino.edu@gmail.com

Режим работы: 8.00-17.00
обед: 13.00-14.00

Вучні Міншчыны запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў

12.10.2017

11 кастрычнікастартаваўновы этап сацыяльнагапраекта «Чытаем па-беларускузvelcom». Ранейініцыятываіснавала ў выглядзеінтэрактыўныхурокаўбеларускаймовы і літаратуры, настаўнікамі на якіхвыступалівядомыябеларускіяпісьменнікі, паэты, акцёры, тэлевядучыя і спартсмены. Сёлета «Чытаем па-беларускузvelcom» запускаецца ў фармацерэспубліканскагаанлайн-конкурсу,удзельнікаміякогастануцьнавучэнцы7–8 класаў з усёйБеларусі. Мэтапраектаадкрыць для вучняў свет беларускайлітаратуры па-новаму, а таксамавыкарыстацьмагчымасцісацыяльныхсетак для адукацыі.

 

Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучням 7–8 класаў прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу –movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.

 

На першым этапе праектабудуцьвызначаны па 30 лепшыхканкурсантаў з кожнайвобласці і г. Мінска. Злютага па красавік 2018 годапройдуцьрэгіянальныяфіналы, дзечытальнікі выступяцьпераджурыўжывую. Пяцёралепшых ад кожнагарэгіёнабудуцьузнагароджанысучаснымісмартфонамі і атрымаюцьмагчымасцьпазмагацца за перамогу ў вялікімрэспубліканскімфінале. Ёнпройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуцьуручанысмартфонымаркіApple.

 

«За першыя 2 гады рэалізацыі праекта «Чытаем па-беларуску зvelcom»наша каманда праехала 21 000 кіламетраў і правяла ўрокі ў 184 школах і гімназіях у 40 населеных пунктах. Сёння мы рады пачаць новы этап праекта, які дазволіць ахапіць кожную школу Беларусі, –каментуе начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcomВячаслаў Смірноў. – І калі першы этап быў скіраваны на малодшых школьнікаў, то цяпер мы звяртаемся да вучняў 7–8 класаў. Новы фармат конкурсу дыктуе сам час, для падлеткаўцяперзвыклыя смартфоны і сацыяльныясеткі. Наша мэтавыкарыстацьсучасныятэхналогіі, кабзвярнуцьувагушкольнікаўна прыгажосцьбеларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатныхтвораўнашыхаўтараў».

 

Ацэньваць работы ўдзельнікаў будуць пастаянныя сябры журы праекта «Чытаем па-беларуску зvelcom» – пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Таксама ў склад журыўвойдуцьдзеячы культуры, адукацыі і спорту.

 

«Чытаем па-беларуску зvelcom» – гэта неверагодная ініцыятыва, таму што яна аб’ядноўвае тысячы дзяцей з усёй Беларусі. У цэнтры праекта адзін з галоўных складнікаў культурнай спадчыны нашай краіны – беларуская літаратура,– лічыць Раіса Баравікова. – Дзякуй кампаніі velcom за тое, што яна працягвае надаваць вялікую ўвагу развіццю беларускай мовы і літаратуры і прыцягвае да такога карыснага праекта нас, беларускіх пісьменнікаў».

 

Падчас прэзентацыі конкурсу, якая прайшла ў 136 школе г. Мінска, вучням, гасцям і журналістам падрабязна распавялі правілы ўдзелу ў праекце. Першымі будучых удзельнікаў конкурсу падтрымалі прадстаўнікі ад Беларусі на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне» ў 2015 і 2017 гг. – Руслан Асланаў і Хелена Мерааі.

 

«Я ведаю, як важна мець падтрымку ў любых сваіх пачынаннях ад сяброў, бацькоў, старэйшых. І менавіта таму я сёння тут. Хачу пажадаць поспеху кожнаму з будучых удзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», –распавяла Хелена Мерааі. Прадстаўніца ад Беларусі ў дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне- 2017», фінал якога адбудзецца 26 лістапада ў Тбілісі, прызнаецца, што захапляецца беларускай літаратурай, а яе любімы беларускі аўтар – Васіль Быкаў.

 

З падрабязнымі правіламі праекта ўдзельнікі конкурсу могуць азнаёміцца на сайце www.velcom.by.