Тел./факс:
8(01775)34101

пер. Молодежный, д. 3
г. Жодино, Минская обл.
222160

E-mail:otdel@zhodino-edu.belhost.by

Режим работы: 8.00-17.00
обед: 13.00-14.00

Калядная зорка ззяе над Міншчынай

24.11.2017

22 лiстапада 2017 года ў горадзе Жодзінана базе сярэдняй школы № 8 г. Жодзіна завяршылася абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”.

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў па наступных намінацыях:

“Калядная зорка”;

“Навагодняя ялінка”;

“Ёлачная цацка”;

“Сувенір-падарунак”;

“Навагодняя паштоўка”;

“Калядная кампазіцыя”;

“Зіма ў Беларусі”;

“Зімовы спорт”;

“Навагодні персанаж”;

“Арт-аб’ект”;

“Навагодні касцюм”;

“Чароўныя карцінкі”.

Сама выстава пачала працаваць з 16 лістапада, адразу, як скончыліся адборачныя регіянальныя туры. Шмат навучэнцаў і педагогаў не толькі Жодзіна, але і ўсіх раёнаў Міншчыны атрымалі магчымасць наведаць абласную выставу, дзе былi прадстаўлены лепшыя дзiцячыя творчыя работы з усяго цэнтральнага рэгіёна.

Экспертная камiсiя, складзеная са спецыялiстаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, метадыстаў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, вядучых педагогаў Міншчыны, выбрала лепшыя 70 работ, якiя будуць прадстаўлены для ўдзелу ў XXІ рэспубліканскай выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”, якая пройдзе з 12 снежня 2017 года па 20 студзеня 2018 года ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.

Жадаем перамог нашым удзельнiкам!

Фотоотчет