Тел./факс:
8(01775)34101

пер. Молодежный, д. 3
г. Жодино, Минская обл.
222160

E-mail:otdel@zhodino-edu.belhost.by

Режим работы: 8.00-17.00
обед: 13.00-14.00

Рэспубліканская выстава-конкурс “Калядная зорка”

11.01.2018

5 студзеня 2018 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

Мэта конкурсу – папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў нашай краіны. Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.


У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Мінскую вобласць на выставе прадстаўлялі 70 лепшых работ, абраных на абласным этапе. Па выніках XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”


У намінацыі “Арт-аб’ект” дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Дыяна Будзько і Валерыя Кулінчык, навучэнкі ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна” (педагог Галіна Стэфанаўна Папавіцкая).