Тел./факс:
8(01775)34101

пер. Молодежный, д. 3
г. Жодино, Минская обл.
222160

E-mail:otdel@zhodino-edu.belhost.by

Режим работы: 8.00-17.00
обед: 13.00-14.00

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы сродкамі фізічнай культуры

03.02.2015

У апошні  час у нашай краіне вялікая ўвага надаецца пытанням вывучэння беларускай мовы,  падкрэсліваецца важнасць авалодання літаратурнай мовай,  пашыраюцца  падыходы  да  роднай мовы,  у  якой існуюць  свае  асаблівасці  і  традыцыі.  У павелічэнні колькасці  людзей,  якія  б  выкарыстоўвалі  беларускую  мову  ў  розных  сферах  жыцця,  вельмі важнае месца займае сістэма адукацыі  розных  узроўняў.  Важна  забяспечыць  непасрэднасць  навучальнага працэсу:  ад  дашкольнай установы  да  універсітэта.

Менавіта таму, кіраўніком метадычнага аб’яднання  кіраўнікоў  фізічнага   выхавання   Ільіч Т.П. і  кіраўніком фізічнага выхавання Хадаронак Т.М.  на базе  ДУА “Яслі-сад  №  15  “Рабінка” г.Жодзіна” быў падрыхтован  праблемны семінар-практыкум: “Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы сродкамі фізічнай культуры”,  у якім прынялі ўдзел кіраўнікі фізічнага выхавання  і  намеснікі загадчыкаў  дашкольных   ўстаноў горада.  На семінары былі разгледжаны пытанні выкарыстання беларускай мовы  ў  дзіцячым садзе праз асноўны від дзейнасці  -  гульню,  сродкамі фізічнага выхавання,  і  акрэслены шляхі працы  ў  гэтым накірунку  на  будучае.