Тел./факс:
8(01775)34101

пер. Молодежный, д. 3
г. Жодино, Минская обл.
222160

E-mail:otdel@zhodino-edu.belhost.by

Режим работы: 8.00-17.00
обед: 13.00-14.00

Юбілей Івана Шамякіна

01.02.2016

Першы значны юбілей у Год культуры – юбілей Івана Шамякіна. 30 студзеня 2016 года народнаму пісьменніку Беларусі, вядомаму грамадскаму дзеячу, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Герою Сацыялістычнай Працы, лаўрэату шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод споўнілася б 95 гадоў.

Напярэдадні гэтай даты ў бібліятэцы «Гімназіі №1 г.Жодзіна» была арганізавана лiтаратурна-дакументальная выстава, прысвечаная творчасці І.Шамякіна.На ёй былі прадстаўлены зборы твораў розных гадоў выдання, асобныя творы аўтара, выданні пра жыццёвы і творчы шлях пiсьменнiка.

У дзень святкавання юбілею народнага пісьменніка абылося мерапрыемства «Сын свайго часу». На яго былі запрошаны вучні 11 класаў. Хлопцы і дзяўчаты даведаліся пра жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка.

Вучні паглядзелі дакументальны фільм «Пісьменнік Іван Шамякін», урывак з фільма «Гандлярка і паэт», зняты па аднайменнай аповесці, прынялі ўдзел у віктарыне па творчасці Івана Пятровіча Шамякіна.