Тел./факс:
8(01775)34101

пер. Молодежный, д. 3
г. Жодино, Минская обл.
222160

E-mail:otdel@zhodino-edu.belhost.by

Режим работы: 8.00-17.00
обед: 13.00-14.00

Кніжная выстава да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна

03.02.2016

У Дзяржаўнай установе адукацыі «Жодзінская жаночая гімназія» праходзіць кніжная выстава да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна «Чалавек вялікай душы і таленту».

Класік нацыянальнай і савецкай літаратуры, акадэмік, лаўрэат высокіх прэмій, Герой Сацыялістычнай працы, франтавік, узнагароджаны ордэнамі і медалямі ваеннага і мірнага часу… І усё ж галоўнае яго званне – народны пісьменнік, майстар слова, чыё толькі адно імя красамоўна гаворыць само за сябе. Вымаўляеш – і ўзнікаюць у памяці назвы знакамітых твораў: «Глыбокая плынь», «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», «Гандлярка і паэт», «Зеніт», «Петраград-Брэст»… У бібліяграфіі больш за дзясятак раманаў, каля чатырох дзясяткаў аповесцей і апавяданняў, п’есы.