Тел./факс:
8(01775)34101

пер. Молодежный, д. 3
г. Жодино, Минская обл.
222160

E-mail:otdel@zhodino-edu.belhost.by

Режим работы: 8.00-17.00
обед: 13.00-14.00

Рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар-юні»

02.02.2017

Інстытут журналістыкі БДУ сумесна з навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзяць ў 2016/2017 навучальным годзе рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар» для вучняў 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Праект «БрамаМар-юні» пад слоганам «Пачні свой шлях да мары» скіраваны на: 

  • пашырэнне творчых сувязей паміж установамі вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі;
  • актывізацыю прафарыентацыйнай працы (матывацыю будучых абітурыентаў для паступлення на творчыя спецыяльнасці Інстытута журналістыкі);
  • забеспячэнне для школьнікаў магчымасці атрымаць прафесійнае меркаванне пра іх мастацкія творы, наладзіць кантакты з сучаснымі беларускімі аўтарамі;
  • прыцягненне ўвагі літаратурна-мастацкіх СМІ да таленавітай моладзі;
  • стварэнне ўмоў для камунікацыі паміж рознымі пакаленнямі творцаў у межах праекта.

Конкурс праходзіць у два этапы:

  • першы – з 15 студзеня па 1 сакавіка 2017 года;
  • другі – правядзенне майстар-класаў, фінал і ўзнагароджанне пераможцаў – 29 красавіка.

Працы на конкурс прадастаўляюцца на беларускай і рускай мовах у электронным фармаце (графічны рэдактар Wоrd; шрыфт Times New Roman, кегль — 14 пт, інтэрвал — адзінарны, усе палі — па 2 см).

У намінацыі «Проза» да разгляду прымаюцца творы розных жанраў (апавяданне, навела, аповесць і інш.) памерам да 15 тыс. сімвалаў без прабелаў.

У намінацыі «Фантастыка» да разгляду прымаюцца творы розных жанраў (казка, фантастычнае апавяданне, фэнтазі і інш.) памерам да 15 тыс. сімвалаў без прабелаў.

У намінацыі «Паэзія» да разгляду прымаюцца творы памерам да 3,5 тыс. сімвалаў без прабелаў.

Працы дасылаюцца на адрас BramaMarUni2017@gmail.com.

Кантакты:

+375336756063 (мтс) – Настасся Капцава (галоўны арганізатар)
пошта BramaMarUni2017@gmail.com

Падрабязней пра конкурс: https://vk.com/bramamar