Тел./факс:
8(01775)34101

пер. Молодежный, д. 3
г. Жодино, Минская обл.
222160

E-mail:otdel@zhodino-edu.belhost.by

Режим работы: 8.00-17.00
обед: 13.00-14.00

Конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”

02.05.2017

29 красавіка 2017 г.на базе ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Жодзіна” прайшоў конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка” па скарынінскай тэматыцы ў рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства.

Галоўная мэта конкурсу – развіццё і выхаванне высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”. У гэтым годзе конкурс юных чытальнікаў быў прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.    
Удзельнікамі мерапрыемства сталі 40 навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Жодзіна з I па X класы, якія прадставілі на суд журы 36 твораў. Конкурс прайшоў па некалькіх узроставых катэгорыях: пачатковыя класы, V-VІ класы, VІІ – VІІІ класы, ІХ-Х класы.  Вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, пра горад Мінск, пра  першадрукара Францыска Скарыну, пра ліхалецце вайны і іншыя.

На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік адукацыі, спорту і турызму Дуванава Ірына Яўгеньеўна, прадстаўнік Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Ганушкіна Бажэна Юр’еўна.; бібліятэкар цэнтральнай гарадской бібліятэкі Хілюціч Ірына Анатольеўна, старшыня Жодзінскага гаркама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ахрамовіч Алена Аляксандраўна, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Выгоўская Таццяна Вячаславаўна, метадыст аддзела Маркоўская Галіна Васільеўна, настаўнік факультатыўных заняткаў музычнага напрамку дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна” Урбановіч Інэса Анатольеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”, Каратчэня Святлана Іванаўна.

Пераможцы градскога этапу конкурсу “Жывая класіка” ўзнагароджаны дыпломамі гарадского аддзела адукацыі, споту і турызму Жодзінскага гарвыканкама:

1-ая ўзроставая катэгорыя (пачатковыя класы)

Дыплом I ступені
Паўлава Ксенія – вучаніца дзяржаўнай установы адукаціі “Сярэдняя школа № 4 г.Жодзіна”; верш Станіслава Валодзькі “Пчолкі і бутон”, кіраўнік Тарайковіч Святлана Валер’еўна.
Дыплом II ступені
Васілевіч Марыя , Пінчук Сафія –  вучаніцы дзяржаўнай установы адукаціі “Гімназія № 1 г. Жодзіна”; верш Рыгора Барадуліна “Божа, паспагадай усім”, кіраўнікі Карповіч Ніна іванаўна, Рацько Галіна Аркадзьеўна
Дыплом III ступені
Малафеева Анастасія – вучаніца дзяржаўнай установы адукаціі “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”; верш Кастуся Цвіркі “У кнігарні”, кіраўнік Мурашка Марына Віктараўна.
Д 3 ст. ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Жодзіна”.

2-ая ўзроставая катэгорыя (V-VІ класы)

Дыплом I ступені
Дзмітрыеў Артур – вучань дзяржаўнай установы адукаціі “Сярэдняя школа № 6 г.Жодзіна”; верш Уладзіміра Пакладкі “Была вайна”, кіраўнік Каралёва Алена Аляксандраўна.
Міхальцова Вераніка - вучаніца дзяржаўнай установы адукаціі “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”; верш Кузьмы Чорнага  “Маленькая жанчына”, кіраўнік Сакаловіч Святлана Уладзіміраўна
Дыплом II ступені
Вітвер Дзмітрый –  вучань дзяржаўнай установы адукаціі “Дзіцячы сад – сярэдняя школа № 1 імя П.І.Купрыянава г. Жодзіна”; байка Кандрата Крапівы “Кукарэку”, кіраўнік Савельева Людміла Паўлаўна
Дыплом III ступені
Валасач Надзея – вучаніца дзяржаўнай установы адукаціі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна”; верш Надзеі Ярмак “Скарынаўскае свята”, кіраўнік Сінкевіч Святлана Уладзіміраўна.

3-ая ўзроставая катэгорыя (VІІ – VІІІ класы)

Дыплом I ступені
Купрэйчык Эдуард – вучань дзяржаўнай установы адукаціі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна”; верш Алеся Ставера “Мой народ”, кіраўнік Вянгерская Алена Іванаўна.
Дыплом II ступені
Дзірко Ксенія –  вучаніца дзяржаўнай установы адукаціі “Сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна”; верш Уладзіміра Кароткага “Верачка”, кіраўнік Рачэўская Вікторыя Міхайлаўна
Дыплом III ступені
Ісакава Дар’я – вучаніца дзяржаўнай установы адукаціі “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”; верш Кастуся Цвіркі “Я з той краіны…”, кіраўнік Гуткоўская Юлія Фамінічна.

4-ая ўзроставая катэгорыя (ІХ-Х класы)

Дыплом I ступені
Ромыш Анастасія –  вучаніца дзяржаўнай установы адукаціі “Сярэдняя школа № 5 г. Жодзіна”; верш Янкі Сіпакова  “Зялёны лісток на планеце Зямля”, эсэ “Наша культура і літаратура” верш Ларысы Геніюш “Скарына”, кіраўнік Малініна Наталля Сяргееўна
Шыман Віктар – вучань дзяржаўнай установы адукаціі “Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна”; верш Янкі Сіпакова “Кантрабанда””, кіраўнік Бурко Антаніна Сяргееўна.
Дыплом II ступені
Зварыгіна Настасся – вучаніца дзяржаўнай установы адукаціі “Гімназія № 1 г. Жодзіна”; верш Таццяны Дзям’янавай “Ці гэта кара…”, кіраўнік Стомаль Ірына Васільеўна.
Дыплом III ступені
Парагіс Марк – вучань дзяржаўнай установы адукаціі “Сярэдняя школа № 2 г. Жодзіна”; верш Янкі Сіпакова “Кантрабанда””, кіраўнік Шулындзіна Ларыса Васільевна

Віншуем навучэнцаў і іх кіраўнікоў з перамогай!
Жадаем новых творчых поспехаў і дасягненняў!